Беларуская Служба

Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі прыкметна павялічылася

18.03.2020 12:19
Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка заявіў, што «свет зварʼяцеў ад каранавіруса». ав
,
Баранавічы, шыццё маскіPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Беларусі – 51 выпадак каранавірусу. Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса COVID-19 у Беларусі прыкметна павялічылася. Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, па дадзеных на восем раніцы «дзевяць пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, г.зн. па сутнасці, з'яўляюцца хворымі», паведамляюць naviny.by.

Акрамя гэтага, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, «на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы».

З лякарняў выпісалі пяць пацыентаў, яшчэ тром праводзіцца паўторнае лабараторнае абследаванне, яны рыхтуюцца да выпіскі ў бліжэйшы час.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з пачатку рэгістрацыі ў Беларусі каранавіруса COVID-19 17 выпадкаў – прывазныя. З іх чатыры апошнія (з Іспаніі, Францыі, Германіі і Санкт-Пецярбурга) былі выяўлены пры правядзенні санітарна-каранціннага кантролю. Астатнія – пацверджаныя ў ізаляваных пацыентаў, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню.

Працягваецца медыцынскае назіранне за 1.960 грамадзянамі, якія прыбылі з замежжа, у дачыненні амаль 2.700 двухтыднёвае медыцынскае назіранне завершана.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама запэўнілі, што ў краіне дастаткова сродкаў і магчымасцяў для арганізацыі дапамогі пацыентам з выяўленым вірусам і ізаляцыі кантактаў першага ўзроўню.

Нагадаем, раней Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла заражэнне ў Беларусі 36 чалавек.

Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка заявіў, што «свет зварʼяцеў ад каранавіруса».

ав