Ужо некалькі дзён каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі пазбаўлены ўсіх сродкаў сувязі. Рашэнне аб блакаванні тэлефонаў і інтэрнэту было прынята судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Юліяй Пацковай з-за непагашаных штрафаў за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі, паведамляе Вясна.
Актывіст расцэньвае гэтыя дзеянні, як рабаванне на дзяржаўным узроўні.
- Мне прыйшло паведамленне ад аператара МТС пра тое, што мой нумар блакуецца, а з балансу спісваюцца сродкі. На наступны дзень аналагічнае паведамленне прыйшло і ад аператара Лайф. Судовы выканаўца таксама папярэдзіла аб тым, што ў бліжэйшы час да мяне прыйдуць апісваць маёмасць. Гэта верх цынізму – блакаваць сувязь зараз, калі з-за пандэміі каранавірусу няма магчымасці рэгулярна бачыцца з сваякамі. Я нават не магу замовіць дастаўку прадуктаў для сваёй мамы, – заяўляе Вінярскі.
Максім Вінярскі разлічвае на салідарнасць і падтрымку беларусаў.
ав