Беларуская Служба

Замежнікам у Беларусі дазволяць застацца на 90 дзён, а пры неабходнасці – і даўжэй

18.03.2020 17:18
У сувязі з сітуацыяй з каранавірусам многія авіяперавозчыкі адмянілі рэйсы, а дзяржавы сталі закрываць межы.
Чэргі на межахPAP/Artur Reszko

Замежнікам, якія «затрымаліся» у Беларусі, павялічылі тэрмін знаходжання на нашай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе прэс-слуба МУС.

«У сувязі з увядзеннем шэрагам дзяржаў абмежавальных мер, звязаных з уездам замежных грамадзян на іх тэрыторыю, падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Беларусі будуць працягваць тэрмін знаходжання замежных гасцей у нашай краіне да 90 дзён, а пры неабходнасці і звыш гэтага перыяду», – гаворыцца ў паведамленні, пра што піша tut.by.

Для гэтага замежніку неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС па месцы знаходжання (рэгістрацыі). Пры гэтым аформіць выязную візу можна таксама ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» – напрыклад, калі іншаземец даведаўся аб адмене свайго рэйса непасрэдна ў аэрапорце.

У сувязі з сітуацыяй з каранавірусам многія авіяперавозчыкі адмянілі рэйсы, а дзяржавы сталі закрываць межы.

ав