Беларуская Служба

Украіна павінна першай зрабіць крок да нармалізацыі адносін з Польшчай — Туск

04.07.2026 18:17
Напярэдадні адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы і Украіны.
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.PAP/Tomasz Wojtasik

Польшча чакае, што менавіта Украіна зробіць першы крок да нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Паводле яго слоў, Варшава хацела б пачуць выразны сігнал аб тым, што Кіеў гатовы да аднаўлення адносін. Дональд Туск таксама паведаміў, што атрымаў ліст ад былога прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, які выказаў гатоўнасць абмеркаваць гэтае пытанне.

— Я атрымаў некалькі прамых сігналаў, у тым ліку былы прэзідэнт Украіны Юшчанка звярнуўся да мяне са шчырым заклікам разам паспрабаваць папрацаваць над мінулым, каб мінулае не кіравала будучыняй,  заявіў польскі прэмʼер.

Напярэдадні адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы і Украіны. Кіраўнік украінскага МЗС Андрэй Сібіга прапанаваў свайму польскаму калегу Радаславу Сікорскаму правесці кансультацыі з удзелам міністраў замежных спраў і гісторыкаў. Прадугледжваецца, што дыялог будзе праходзіць пад патранатам духоўных лідараў Польшчы і Украіны.

Украінскі міністр заявіў, што прысваенне Уладзімірам Зяленскім аднаму з вайсковых падраздзяленняў імя «Герояў УПА» не было накіравана супраць Польшчы.

Перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў праходзілі на фоне напружанасці, выкліканай рашэннямі Украіны ў сферы гістарычнай палітыкі, у прыватнасці, прысваеннем аднаму з вайсковых падраздзяленняў імя «Герояў УПА»  арганізацыі, адказнай за масавыя забойствы польскага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны.

вс