Беларуская Служба

Лукашэнка назваў несусветным глупствам рашэнне суседзяў закрыць межы

19.03.2020 12:26
«Гэта чарговы псіхоз, які камусьці будзе на руку».
,
Баранавічы, шыццё маскіPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі назваў несусветная глупствам рашэнне суседзяў закрыць межы, перадаюць naviny.by.

«Гэта чарговы псіхоз, які камусьці будзе на руку». Лукашэнка адмаўляецца разумець, якую пагрозу нясе COVID-19.

«Глупства абсалютнае і несусветнае, і гэта ўжо пацвярджаецца, – заўважыў прэзідэнт. – Гэта ніяк не абараняе Расію. Тым больш закрываюць выбарачна. Але гэта іх справа. Людзі ацэняць усё, што адбываецца ў нас з закрыццём межаў».

Паводле яго слоў, у цяперашні час у свеце штучна створана сітуацыя, калі чалавек не можа трапіць дадому.

«Нам трэба прыняць усе намаганні, каб нашы грамадзяне змаглі вярнуцца ў самы бліжэйшы час. Яны павінны быць дома. У бяспецы », – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Раней кіраўнік дзяржавы заявіў, што «свет звар'яцеў ад каранавіруса».
Па апошніх дадзеных у Беларусі заражаны 51 чалавек.

Нагадаем, 15 сакавіка ў сувязі COVID-19 сваю мяжу для замежнікаў закрыла Польшча, з 16 сакавіка рэжым забароны ўвяла Украіна, а таксама гэта зрабіла Літва, 17 сакавіка – прыкладу суседзяў рушыла ўслед Латвія.
Адзначым, што пасля таго, як Масква прыняла рашэнне часткова закрыць мяжу, Беларусь апынулася ў своеасаблівым кальцы.

ав