Беларуская Служба

Лідара «Маладога фронту» на гадзіну затрымала міліцыя і распытвала пра Дзень волі

19.03.2020 15:33
Тое, што адбылося, мяркуе актывіст, звязанае з Днём Волі. 
Mińsk: jeden z protestów przeciwko integracji z Rosją, 7 grudnia 2019
Mińsk: jeden z protestów przeciwko integracji z Rosją, 7 grudnia 2019Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Каля 9 вечара 18 сакавіка да дому лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча прыйшлі чатыры міліцыянты і запатрабавалі праехаць з імі ў адзін з мінскіх апорных пунктаў. Прычын затрымання яны не патлумачылі. Урбановіч распавёў «БелаПАН», што яго пратрымалі там каля гадзіны, узялі тлумачэнні і адпусцілі, піша Вясна.

«Да мяне прыйшлі, папрасілі праехаць. Узялі тлумачэнні аб тым, што мяне судзілі ў 2015 годзе па трох крымінальных артыкулах. Я напісаў, па якіх артыкулах», – распавёў Урбановіч.

У аддзяленні высветлілася, што актывіст нібыта быў абвешчаны міліцыяй у вышук.

«Мне паказалі паперу, што з пятага сакавіка я аб’яўлены ў беларускі вышук. Але я не ведаў пра гэта, хоць быў у Курапатах, і мяне там бачылі супрацоўнікі міліцыі. Лагойскі крымінальны вышук увесь гэты час мяне нібыта шукаў. У паперы не было напісана, хто шукае і чаму, гэта ўсё на словах. Прычыну не сказалі. Потым далі падпісаць дакумент, што я ведаю, што быў у вышуку, і пытанняў не маю», – дадаў лідар «Маладога фронту».

Тое, што адбылося, мяркуе актывіст, звязанае з Днём Волі. У яго спыталі, дзе ён плануе быць на Дзень Волі. На што актывіст адказаў, што не ведае. «Я нікога нікуды не заклікаў і нічога не планую», – адзначыў Урбановіч.

ав