Беларуская Служба

Устаноўленыя новыя рэкорды падзення беларускага рубля

19.03.2020 18:35
Гэта абсалютны максімум цаны амерыканскай валюты. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Новыя рэкорды падзення беларускага рубля: долар падаражэў на 10 капеек, 6:27 еўра – на 8, перадае Радыё Свабода.

Па выніках валютных таргоў 19 сакавіка долар ЗША каштуе ўжо 2,5414 беларускага рубля.

Гэта абсалютны максімум цаны амерыканскай валюты. У пачатку 2020 году яна каштавала 2,1036 беларускага рубля.

Еўра вырас у цане на 8 капеек да 2,7640 рубля (у студзені быў 2,3524).
Камерцыйныя банкі набываюць долар у сярэднім па 2,55 рубля, а прадаюць па 2,59. Еўра адпаведна 2,77 і 2,80.

Расійскі рубель нязначна, але таксама ўмацаваўся – да 3,1806 за 100 адзінак.

На Маскоўскай біржы курс долара перавысіў 81 расійскі рубель, еўра каштуе 89 рублёў.

У беларускім валютным кошыку расійскі рубель складае 50%, таму залежнасць ад ягонага курсу істотная. Астатнюю долю дзеляць долар і еўра.

ав