Дзве сеткі беларускіх аптэк з-за каранавіруса запусцілі онлайн-заказ лекаў у бліжэйшы пункт выдачы, паведамляе tut.by.
Аптэчныя сеткі ADEL і «Добрыя лекi» запусцілі магчымасць онлайн-заказаў лекаў з дастаўкай у бліжэйшую да чалавека аптэку. Онлайн-браніраванне працуе амаль ва ўсіх гарадах краіны, паведамляюць сеткі аптэк.
Нагадаем, сёння ў Беларусі аптэкам нельга дастаўляць лекі на дом. Таму варыянт з дастаўкай прэпаратаў у бліжэйшую аптэку для кагосьці з пакупнікоў можа быць рашэннем.
Онлайн-замовы лекаў, медыцынскіх тавараў і тэхнікі будуць выдаваць у больш чым 316 аптэках. Гэтай мерай беларускія фармацэўты і правізары плануюць павысіць бяспеку пакупнікоў і скараціць іх перамяшчэння па горадзе. Ім прапануюць выбраць любую бліжэйшую аптэку сетак ADEL і «Добрыя лекi» і замовіць там патрэбныя лекі. Электронная сістэма аўтаматычна сфармуе картку заказу пры онлайн-браніраванні – правізару застанецца толькі націснуць на кнопку, каб прабіць чэк. У большасці аптэк выдзелены спецыяльныя касы для аплаты бранёй.
Так як у асноўнай групе рызыкі старэйшае пакаленне, для іх прадугледжана браніраванне па тэлефоне. Падчас размовы правізар высветліць месцазнаходжанне пакупніка і ўзгодніць час прыбыцця ў аптэку.
Супрацоўнік аптэкі будзе чакаць пакупніка ў спецыяльна выдзеленай касе.
ав