У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назвалі самыя чыстыя паверхневыя вадаёмы Беларусі па дадзеных за 2019 год, паведамляе БЕЛТА.
"У іх лік увайшлі рэкі Нёман вышэй горада Стоўбцы, Свіслач (населены пункт Сухая Даліна), Бесядзь (Свяцілавічы), Іпуць, Прыпяць ніжэй за Пінск, Случ", - адзначылі ў Мінпрыроды.
Найбольш забруджанымі ў цэнтральным рэгіёне прызнаныя ракі Свіслач (Каралішчавічы), Лошыца ў межах Мінска, Пліса ў раёне Жодзіна (басейн Дняпра), Уша ніжэй Маладзечна (басейн Нёмана), Морач ля Яськавічаў. На поўдні краіны - Мухавец у раёне Кобрына, Заходні Буг ля Рэчыцы, Навасёлак і Тамашоўкі, Лясная Правая ў Камянюкоў, Рудаўка (басейн Заходняга Буга), Ясельда ніжэй і вышэй Бярозы, Льва, Гарынь (басейн Прыпяці). Акрамя таго, забруджаныя возера Белае і вадасховішча Белавежская пушча.
Антрапагеннаму ўплыву ў найбольшай ступені схільныя водныя аб'екты ў басейнах рэк Заходні Буг, Днепр, Прыпяць. Часцей за ўсё ў паверхневых вадаёмах фіксаваліся залішнія канцэнтрацыі біягенных элементаў, радзей - арганічных рэчываў.
эж