Прэтэндэнт на тое, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі, Мікалай Статкевіч звярнуўся да кіраўніка Беларусі з патрабаваннем увесці каранцін, паведамляе «Тэлеграф».
На думку Мікалая Статкевіча, Лукашэнка будзе несці персанальную адказнасць, калі заразяцца каранавірусам і памруць «дзясяткі, сотні тысяч людзей».
«Калі ты не зробіш у бліжэйшыя дні каранціну, калі потым з-за гэтага памруць дзясяткі, сотні тысяч людзей, мы будзем лічыць, што гэта ты іх забіў. Памятай пра гэта. Ты будзеш за гэта адказваць», – заявіў адзін з лідараў апазіцыі.
«Няма каранціну школ і ўніверсітэтаў. Што гэта значыць? Дзеці перанясуць гэты вірус. Але яны могуць заразіць старых. Хутчэй за ўсё, улада рыхтуе каласальную эканомію сродкаў на пенсійным фондзе», – заявіў Мікалай Статкевіч.
Таксама палітык папрасіў беларусаў самастойна заняцца прадухіленнем распаўсюджвання каранавіруса.
вс