Беларуская Служба

Расія дазволіла транзіт для беларусаў

22.03.2020 08:30
Ідзецца пра турыстаў, якія вяртаюцца з трэціх краін пасля адпачынку.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Расійскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў паведаміў, што беларусам, якія маюць квіткі на самалёты расійскіх авіякампаній, перашкаджаць у пасадцы на борт больш ня будуць, перадае Радыё «Свабода». На днях зʼявілася мноства паведамленняў ад беларусаў, якія не змаглі вярнуцца з Тайланду, Вʼетнаму пасля адпачынку, бо расійскія авіякампаніі не пускалі іх на борт самалётаў.

Апроч таго, беларускі ды расійскі прэмʼеры дамовіліся, што беларусы змогуць вяртацца ў Беларусь праз Расею, выкарыстоўваючы ня толькі паветраныя, але і іншыя пункты пропуску.

Раней Міністэрства спорту і турызму Беларусі паведаміла, што Расея ўхваліла заяўкі «Белавія» на нерэгулярныя рэйсы ў Маскву, з дапамогай якіх плануюць вярнуць на радзіму беларускіх грамадзянаў.

юл