Беларуская Служба

У Мінску часовы зачынілі 5 станцый метро

22.03.2020 09:30
Абмежаванні дзейнічаюць у сувязі з урэзкай разгалінавання паміж 2-й і 3-й лініямі метро.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Okan Caliskan from Pixabay/CC0

Пяць станцый Мінскага метро будуць зачыненыя 22 сакавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю сталічнага метрапалітэна.

Часова зачыненыя для пасажыраў станцыі «Маладзёжная», «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка».
Цягнікі па Аўтазаводскай лініі 22 сакавіка будуць ездзіць ад станцый «Магілёўская» да станцыі «Фрунзенская».

На час закрыцця станцый курсуе дадатковы наземны транспарт.

У звычайным рэжыме метро адновіць працу 23 сакавіка а 5.30.

юл