Беларуская Служба

Нацыянальны мастацкі музей запускае анлайн экскурсіі

22.03.2020 10:56
Установа пачынае ладзіць відэатрансляцыі сваіх традыцыйных экскурсіяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

Яны будуць адбываюцца падчас выходных, іх будуць праводзіць найлепшыя мастацтвазнаўцы краіны, піша газета «Наша Ніва».

«У любой сітуацыі заўсёды можна знайсці станоўчыя моманты…» – так пачынаецца паведамленне ў Фэйсбуку музею. Раней музей ніколі не вёў відэатрансляцый сваіх экскурсіяў.

Гэта можа азначаць, што ўстановам культуры краіны рэкамендавана ажыццявіць некаторыя каранцінныя меры без афіцыйнага абвяшчэння пра тое, што гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй. У Беларусі не ўведзеныя меры строгага каранціну.

Учора Берасцейскі драматычны тэатр абвясціў пра адмену спектакляў на вялікай сцэне да канца сакавіка. У той жа час спектаклі на малой сцэне застаюцца. Пра гэта паведамляецца на старонцы тэатра ў Фэйсбуку.

Берасцейскі тэатр лялек перанёс усе раней заяўленыя спектаклі «у мэтах прафілактыкі». Пра гэта ён паведаміў у сваёй групе Ўкантакце.

Берасцейская філармонія таксама пераносіць адзін выступ за другім без афіцыйнага абвяшчэння пра спыненне сезону.

юл