Беларуская Служба

«Белпошта» прыдумала, як абараніць пенсіянераў ад каранавіруса

23.03.2020 08:43
Таксама заяўку на выплату пенсіі ці дапамогі на хаце можна падаць па тэлефонным нумары 154.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pressmaster/shutterstock.com

Прадпрыемства «Белпошта» знайшла магчымасць стварыць дадатковую абарону ад распаўсюду вірусных інфекцыяў для людзей сталага веку і асобаў з хранічнымі захворваннямі.

Як паведамляе тэлеканал Белсат, цяпер можна вярнуцца ў аддзяленне паштовай сувязі для арганізацыі выплаты пенсіі ці дапамогі паштальёнам на хаце.

Таксама заяўку на выплату пенсіі ці дапамогі на хаце можна падаць па тэлефонным нумары 154.

Адначасова з атрыманнем пенсіі ці дапамогі на хаце, будзе магчымасць аплаціць камунальныя плацяжы, адправіць паштовыя адпраўленні ды выпісаць друкаваныя медыя.

эж