Беларуская Служба

ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19"

23.03.2020 13:12
Асаблівую занепакоенасць у аддзялення арганізацыі выклікае розны спектр негатыўных, сацыяльных і эканамічных наступстваў на грамадства і краіну.
Каранавірус ужо прысутнічае амаль ва ўсіх краінах светуPAP/EPA/SERGIO PONTORIERO

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі надзвычай заклапочанае пагрозлівым і хуткім распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамляе Вясна. Асаблівую занепакоенасць у аддзялення арганізацыі выклікае розны спектр негатыўных, сацыяльных і эканамічных наступстваў на грамадства і краіну. Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі.

Для таго, каб у такі перыяд правы чалавека па ранейшаму заставаліся ў цэнтры палітык і мераў, якія прымаюцца дзяржавай, ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19".

У яго аснову ляглі базавыя прынцыпы абароны ўсіх катэгорый уразлівых груп, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 з'яўляюцца яшчэ больш уразлівымі і маюць патрэбу ў падтрымцы:

людзі з нізкім узроўнем даходу,

ізаляванае сельскае насельніцтва,

людзі з бягучымі захворваннямі (ВІЧ/СНІД, цукровы дыябет, псіхічныя захворванні і інш.),

людзі з інваліднасцю,

асобы без пэўнага месца жыхарства,

пажылыя людзі, якія жывуць адны або ў сацыяльных установах,

асобы, пазбаўленыя свабоды,

мігранты з абмежаваным доступам да паслугаў аховы здароўя,

асобы, якія шукаюць прытулак,

уцекачы,

асобы без грамадзянства,

дзеці,

асобы, якія спажываюць наркотыкі

і іншыя людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

- ААН у Беларусі прызнае сур'ёзнасць цяперашняга крызісу ў галіне аховы здароўя і адзначае, што выкарыстанне надзвычайных паўнамоцтваў дазволена міжнародным правам у адказ на значныя пагрозы. Любыя меры рэагавання на каранавірус павінны быць прапарцыйнымі, неабходнымі і недыскрымінацыйнымі, - гаворыцца ў Кіраўніцтве.

ав