Беларуская Служба

З 1 красавіка «арэндных канікул» у Беларусі не будзе

25.03.2020 12:55
Указ неабходны для мінімізацыі «наступстваў неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў дачыненні »уразлівых« відаў эканамічнай дзейнасці». 
Mińsk
MińskGrisha Bruev / Shutterstock

Указ пра іх рыхтуецца, але да канца сакавіка яго толькі накіруюць на ўзгадненне зацікаўленым ведамствам, перадае «Еўрарадыё».

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, указ неабходны для мінімізацыі «наступстваў неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў дачыненні »уразлівых« відаў эканамічнай дзейнасці». Ён прадугледжвае не толькі прадстаўленне адтэрміноўкі па выплаце арэнднай платы, але і ўстанаўленне мараторыя на павелічэнне базавай арэнднай велічыні. Мяркуецца, што такім чынам падтрымку атрымаюць такія віды эканамічнай дзейнасці, як гасцінічны і санаторны бізнес, турыстычныя, транспартныя, бытавыя паслугі, грамадскае харчаванне і г. д.

Праект дакумента зараз разглядае Дзяржкаммаёмасць. Разам з Мінфінам яго падрыхтуюць да канца сакавіка 2020-га і накіруюць у галіновыя міністэрствы на ўзгадненне. Колькі гэта зойме часу, пакуль невядома.

Між тым, Аляксандр Лукашэнка напярэдадні заявіў пра каранавірус, што калі беларусам удасца пратрымацца да 19 красавіка, то «жыць будзем». Таксама ў сярэдзіне красавіка збіраецца наладзіць «нармальнае жыццё» і адкрыць краіну прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

У аўторак прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас распавёў пра захады падтрымкі, якія рыхтуюцца для бізнесу. На наступным тыдні гэтыя прапановы збіраюцца перадаць кіраўніку Беларусі.

эж