Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Калі хтосьці падарожнічае сёння раніцай цягніком па Польшчы, ён павінен быць гатоў да спазнення

11.09.2026 09:03
У краіне адбываецца пратэст чыгуначнікаў.
. .
Чыгунка. Ілюстрацыя.Aleksandra Sobol/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 50 цягнікоў кампаніі PKP Intercity спазніліся з прычыны пратэсту машыністаў. Кампанія паведаміла ў сацыяльнай сетцы X, што сярэдні час затрымкі па стане на 6.46 раніцы складае 26 хвілін.

Дадзеныя з сайта portalpasazera сведчаць пра тое, што спазненні закранулі больш за 220 цягнікоў. Пратэст закранае пераважна цягнікі далёкіх маршрутаў, аднак пасажыры мясцовых ліній таксама сутыкаюцца са збоямі ў руху, якія часта даходзяць да трыццаці хвілін. У сувязі з пратэстам дзейнічае дамоўленасць аб узаемным прызнанні білетаў рознымі перавозчыкамі (за выключэннем цягнікоў катэгорыі Express Intercity Premium).

Плануецца, што пратэст працягнецца да поўдня. У гэты час машыністы будуць зніжаць хуткасць да 20 км/г пры праездзе праз чыгуначныя пераезды.

Гэтая акцыя з'яўляецца рэакцыяй на чыгуначную катастрофу на пераездзе ў Сакольніках-Сухіх (Sokolniki Suche). У выніку сутыкнення грузавіка з цягніком загінуў адзін чалавек, а каля дваццаці атрымалі траўмы (некаторыя з іх — цяжкія).

З прычыны пратэсту машыністаў затрымкі назіраюцца на большасці чыгуначных маршрутаў. У некаторых выпадках затрымкі дасягаюць амаль трох гадзін; гэта тычыцца цягнікоў Intercity, якія ідуць па маршрутах Гдыня — Прага, Закапанэ — Свінавуйсце, а таксама Познань — Устка.

IAR/нг

У цэнтральнай Польшчы адбылося трагічнае чыгуначнае здарэнне

09.09.2026 14:16
Чыгуначныя рэйкі на адрэзку паміж Волянавам і Пшысухай у цяперашні час цалкам заблакаваныя.