Пераклад Грамадзянскага кодэкса (ГК) на беларускую мову гатовы, паведамляе Белсат, спасылаючыся на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Экспертная рада ў пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла пераклад ГК і рэкамендавала яго для публікацыі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Грамадзянскі кодэкс з’яўляецца адным з найбольш абʼёмных беларускіх заканадаўчых актаў.
Яшчэ сёлета плануецца перакласці Працоўны кодэкс, Кодэкс аб зямлі і Жыллёвы кодэкс. На беларускую мову ўжо перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сямʼі і Выбарчы кодэкс.
Цяпер у Беларусі дзейнічае 25 кодэксаў. 22 з іх не перакладзены на першую дзяржаўную мову.
эж