Беларуская Служба

Лукашэнка даў згоду на «Славянскі базар»

31.03.2020 13:13
Беларускі кіраўнік падпісаў адмысловае распараджэнне, якім зацвердзіў тэрміны правядзення сёлетняга фестывалю мастацтваў у Віцебску.
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusi
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusishutterstock

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць з 16 па 20 ліпеня. Для пашырэння глядацкай аўдыторыі прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. «Пропускам для бязвізавага перасячэння граніцы для замежных грамадзянаў будзе білет на мерапрыемствы фестывалю ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале »Віцебск«, – паведамляе БелТА.

З улікам сталай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

Першы этап продажу білетаў на »Славянскі базар« стартаваў 21 лютага, другі – 21 сакавіка. Урачыстая цырымонія адкрыцця форуму адбудзецца ў Летнім амфітэатры 16 ліпеня, закрыцця – 20 ліпеня.

Папярэдні бюджэт фестывалю складае 6 мільёнаў 340 тысяч беларускіх рублёў. Чакаецца, што каля 4 мільёнаў пакрыецца за кошт продажу білетаў, яшчэ частка сумы – дзякуючы рэкламадаўцам і спонсарам. Арганізатары разлічваюць, што акупляльнасць складзе 88-90%.

юл