«Пастаўкі будуць ажыццяўляцца на ўмовах, пра якія кампанія паведамляла раней – гэта значыць з прэміяй $5 за тону», – падкрэслілі ў кампаніі. Аб іншых падрабязнасцях кантракту не паведамляецца, піша Tut.by.
Разам з тым трубаправодная манаполія «Транснафта» пакуль не атрымала ад «Раснафты» дакументаў для афармлення прапампоўкі сыравіны ў Беларусь. Фірма паведаміла толькі, што расейскія кампаніі падалі заяўкі на пастаўкі нафты ў красавіку на НПЗ Беларусі ў абʼёме каля мільёна тон.
У 2020 годзе Расея збіралася паставіць у Беларусі 24 мільёна тон нафты, то бок па 2 мільёна тон у месяц. Але з пачатку года большасць расійскіх кампаніяў спынілі пастаўкі нафты на беларускія НПЗ з-за спрэчак па цане.
юл