Кампанія «Белавія» з 6 красавіка прыпыняе палёты ў Вільнюс. Такое рашэнне было прынятае літоўскім бокам, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Некалькі дзён таму з такой прапановай выступіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе «Еўрарадыё».
У МЗС адзначаюць, што «Белавія» не плануе са сваёй ініцыятывы адмяняць рэйсы, якімі замежнікі вяртаюцца да сябе дадому праз Мінск. Бліжэйшыя рэйсы запланаваныя ў Арменію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Ізраіль, Іспанію, Нідэрланды, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Швейцарыю, Швецыю, Эстонію.
З 3 красавіка Літва забараніла таксама ўезд легкавікоў з Беларусі і Расіі, пакінуўшы дазвол на ўезд толькі грузавікам. Забарона звязаная з каранцінам, уведзеным у Літве да 13 красавіка.
вс