З панядзелка, 30 сакавіка, Магілёўскі абласны суд разглядае гучную крымінальную справу па масаваму забойству 15-гадовай даўніны. На лаве падсудных, як і 13 год таму, Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл, паведамляе Вясна.
Нагадаем, у 2005 годзе ў вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна была забітая сям'я з шасці чалавек, двое з іх – дзеці. На наступны дзень міліцыя затрымала пяць падазроных, аднавяскоўцаў забітых. Падчас следства абвінавачаныя прызнавалі віну, але ў судзе ўсе заявілі, што іх білі і прымушалі прызнацца ў тым, чаго яны не рабілі. Следства ішло паўтары гады, а суд – 11 месяцаў.
2 лістапада 2007 года суд Магілёўскай вобласці апраўдаў затрыманых па абвінавачванні ў забойстве, а пракуратуры вынеслі папярэджанне за недапушчальныя метады следства. Але праз 14 гадоў чацвярых фігурантаў справы затрымалі зноў. Іх зноў абвінавачваюць у здзяйсненні таго ж забойства. У гэты раз следства абапіраецца на экспертызу пахавых слядоў, вынікі якой нібыта паказваюць на вінаватасць мужчын. Абвінавачаным, як і 13 гадоў таму, зноў пагражае выключная мера пакарання – расстрэл.
ав