Петыцыю з патрабаваннем увесці каранцін у Беларусі накіравалі ў Сусветную арганізацыю здароўя (САЗ). Петыцыя была створаная на сайце Change.org. За ўвесь час яе падпісалі больш за 150 тыс. чалавек, перадае тэлеканал Белсат.
«Сябры, мы адправілі ліст з просьбай аб дапамозе, прымацаваўшы дадзеную петыцыю ў САЗ. Спадзяемся на іх дапамогу!» – паведаміла аўтарка петыцыі Ксенія.
Паводле звароту, каронавірус у Беларусі распаўсюджваецца з велізарнай хуткасцю і, каб перадухіліць жудасныя наступствы, «мы ўсе павінны заставацца ўдома, нашы родныя павінны заставацца ўдома».
«Гэтая петыцыя як крык душы. Нам тэрмінова трэба ўвесці каранцін. Мы патрабуем каранцін. Мы хочам жыць!» – гаворыцца ў звароце.
Паводле апошніх звестак, у Беларусі пацверджана 700 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 13 смерцяў.
7 красавіка ў Беларусь мае прыбыць з візітам місія САЗ.
эж