Беларуская Служба

Студэнтку адлічылі за «прагулы», але яна была на каранціне

08.04.2020 15:16
Яна была сярод удзельнікаў студэнцкага страйку ля сцен універсітэту: выказваючы такім чынам сваё стаўленне да каранціну.
Лізавета ПракопчыкФота з сацыяльных сетак

Студэнтку 4-га курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэту Лізавету Пракопчык адлічылі за ненаведванне заняткаў (яна прытрымлівалася двухтыднёвага каранціну). Адміністрацыя ўніверсітэту не лічыць гэта адлічэнне палітычна матываваным, аднак сама студэнтка з гэтым не згодная, паведамляе Вясна.

Лізавета Пракопчык з'яўляецца членам Савета ЗБС (Задзіночання Беларускіх студэнтаў). Яна была сярод удзельнікаў студэнцкага страйку ля сцен універсітэту: выказваючы такім чынам сваё стаўленне да каранціну.

Таксама Лізавета адзначыла, што адчувала да сябе павышаную ўвагу з боку адміністрацыі ўніверсітэту яшчэ з 2017 года, падчас акцый «недармаедаў», калі яна сутыкнулася з затрыманнямі.

«За мной больш пільна сочаць, чым за іншымі студэнтамі. У майго аднагрупніка, удзельніка БРСМ, ёсць 7 папярэджанняў за тое, што ён прагульвае заняткі. Але ніводнай вымовы. А мне адразу заўсёды давалі вымову», – распавяла студэнтка.

Студэнтка раней мела дзве вымовы, і цяпер, пасля атрымання з-за ненаведвання заняткаў трэцяй, яе адлічылі.

ав