У дачыненні да двух намеснікаў пракурораў Савецкага і Ленінскага раёнаў Мінска распачата крымінальная справа па наркатычным артыкуле, паведамляе Тэлеграф. Справу распачаў і расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Генеральную пракуратуру Беларусі.
Супрацоўнікам пракуратуры інкрымінавалася незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту па частцы 1 артыкула 328 КК.
Падазраваныя змешчаны пад варту і звольнены з органаў пракуратуры. Ім пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
ав