У Беларусі з пачатку ўспышкі зафіксавана 1486 выпадкаў каранавіруса, 139 чалавек паправіліся. 16 чалавек памерлі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя, паведамляе tut.by.
Напярэдадні паведамлялася пра 1066 выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам. Такім чынам, прырост за дзень склаў 420 чалавек – гэта рэкорд з пачатку ўспышкі.
На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. «55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў», – дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
16 чалавек з каранавірусам памерлі. «У асноўным гэта пацыенты, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Пасля лячэння ачунялі 139 чалавек.
Па стане на 9 красавіка ў Беларусі праведзена больш за 49 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю.
ав