Беларуская Служба

У Беларусі павялічаны ліміт аперацый па бескантактавых картках

09.04.2020 15:38
З сённяшняга дня ліміт для правядзення аперацый па бескантактавых картках складае 80 беларускіх рублёў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Michal Jarmoluk from Pixabay/CC0

Рашэнне прыняў банкаўскі працэсінгавы цэнтр. 9 красавіка цэнтр настроіў увесь парк бескантактавага тэрмінальнага абсталявання, падключанага да прадпрыемства, для правядзення патрэбных аперацый, – паведаміла БелТА.

Раней у арганізацыях гандлю і сэрвісу плацяжы без абавязковага ўводу ПІН-кода былі магчымы толькі да 20 беларускіх рублёў.

Цяпер пры аплаце з дапамогай бескантактавых картак, выстаўленых Беларусбанкам, Белаграпрамбанкам, БПБ-Ашчадбанкам, БСБ Банкам і Парытэтбанкам, сістэмамі БелКарт, Mastercard, VISA, МІР ліміт складае 80 беларускіх рублёў. Пры гэтым ліміт па картках UPI – 45 беларускіх рублёў.

юл