У Беларусі не абвясцілі каранцін у навучальных установах, але падоўжылі школьныя вакацыі на 6 дзён – да 11 красавіка ўключна.
Нягледзячы на сітуацыю з пандэміяй каранавірусу, у Беларусі не плануецца абвяшчаць каранцін ва ўстановах адукацыі.
Пра гэта сказала Радыё «Свабодзе» прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая: «Рашэння ніякага няма, рыхтуемся да школы».
Міністр аховы здароўя Уладзімер Каранік патлумачыў дадзенае рашэнне тым, што 40% бацькоў супраць працягу школьных вакацыяў. Пра гэтым беларусы накіроўвалі дзяржаўным органам і міжнародным арганізацыям шэраг петыцыяў за каранцін у навучальных установах. Два тыдні таму на зварот за каранцін у навучальных установах, апублікаваны на Petitions.by і падпісаны 16 тысячамі беларусаў, Мінадукацыі і Рэспубліканскі цэнтр гігіены адказалі, што цяперашніх захадаў супраць распаўсюду вірусу дастаткова.
Гэта звязана з пазіцыяй Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што на пажарах «у разы больш гіне», чым ад каранавірусу. Пры гэтым беларускія ўлады прагназуюць пік эпідэміі ў канцы красавіка – пачатку мая. Пра гэта сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БелТА.
юл