Міністэрства аховы здароўя просіць царкву па магчымасці праводзіць усе набажэнствы на вуліцы з-за сітуацыі з каранавірусам, паведаміла намеснік кіраўніка ведамства Алена Богдан. Пра гэта інфармуе партал газеты «Звязда».
Намеснік міністра расказала пра сустрэчы з кіраўніцтвам праваслаўнай і рымска-каталіцкай цэркваў. Медыкі выказалі пажаданні па правядзенні святаў з улікам сітуацыі з каранавірусам. «Намі знойдзенае поўнае ўзаемаразуменне», – адзначыла яна. Алена Богдан удакладніла, што асноўным пажаданнем было «максімальна вывесці правядзенне ўсіх царкоўных рытуалаў, службаў на вуліцу, дзе паніжаная рызыка распаўсюджвання інфекцыі».
Намеснік міністра заклікала вернікаў паставіцца з разуменнем да гэтай меры.
Паводле яе слоў, святары звернуцца да парафіянаў і папросяць тых, у каго ёсць хранічныя захворванні, прыкметы інфекцыі, устрымацца ад наведвання храма. Яна нагадала, што ўсе жадаючыя змогуць паглядзець святочныя велікодныя богаслужэнні ў прамой трансляцыі.
вс