Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі, паведамляе тэлеканал Белсат.
Па стане на 14 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 3281 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 33 чалавекі.
«Зарэгістравана 3281 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. З іх шпіталізаваныя 2444 чалавека. У астатняй часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай форме і яны лечацца амбулаторна. 57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Памерлі 33 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 29 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.
Агулам у Беларусі праведзена 71 875 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
З інфармацыі Мінздароўя не зразумела, ці ўключаны ў лічбу 3281 тыя, хто выздаравеў і тыя, хто памёр.
эж