Беларуская Служба

Выкладчыкі БДУ змогуць працаваць дыстанцыйна – з 14 красавіка па 31 траўня

14.04.2020 13:02
Такая мера, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, дазволіць знізіць колькасць прамых кантактаў сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 14 красавіка па 31 траўня выкладчыкі БДУ змогуць працаваць дыстанцыйна. Такая мера, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, дазволіць знізіць колькасць прамых кантактаў сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў, паведамляе tut.by.

Заняткі будуць праходзіць згодна з раскладам і зацверджанай вучэбнай праграмай на пляцоўцы адукацыйнага партала БДУ. То бок студэнты змогуць вучыцца, а выкладчыкі працаваць з хаты.

Увесь гэты перыяд для ўсіх жадаючых выкладчыкаў будуць арганізоўвацца навукова-метадычныя анлайн-семінары па распрацоўцы і правядзенні заняткаў з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.

Кіраўнікі падраздзяленняў і шэраг катэгорый супрацоўнікаў працягнуць працаваць у звычайным рэжыме, каб забяспечыць бесперапыннасць працоўнага і навучальнага працэсаў у падраздзяленнях, піша прэс-служба.

Нагадаем, што БДУ быў адным з першых ВНУ, якія пачалі пераводзіць большасць заняткаў у анлайн.

ав