Пра гэта журналістам заявіў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна, - чытаем на сайце Еўрарадыё.
На відэаканферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза 14 красаівка Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з просьбай пра "больш адаптыўную" цану на расійскі газ. Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што ва ўмовах крызісу, выкліканага каранавірусам, трэба дзейнічаць больш гнутка: "Пры такой рэзкай змене эканамічнай кан'юнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а механізм разлікаў — пад'ёмным для спажыўцоў".
У Еўразійскі эканамічны саюз уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія і Расія.
яс