Беларуская Служба

У Беларусі 3728 выпадкаў каранавіруса, 36 чалавек памерлі

15.04.2020 14:16
68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
,
Каранавірус, ілюстрацыйны здымакpixabay.com/geralt

Паводле звестак Мінздароўя, па стане на раніцу 15 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 3728 чалавек з наяўнасцю каранавіруса (прырост 447 чалавек, або 13,6%),- паведамляе Наша ніва

68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 36 пацыентаў (учора была лічба 33) з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Праведзена 76.198 тэстаў. Для тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі. Прычым яны адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

яс