Беларуская Служба

«Перспектыва»: 85% беларускіх ІП збанкрутуюць

15.04.2020 17:24
 Аб рабоце ў плюс заявілі толькі 0,1% апытаных ІП.
Аўдыё

У Беларусі большасць індывідуальных прадпрымальнікаў страцілі ў сакавіку-красавіку ад 80% да 100% прыбытку і кліентаў, паведамляе Тэлеграф.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага РГА «Перспектыва» сярод 1089 ІП, якія займаюцца рознічным гандлем.

Прадпрымальнікам прапанавалі ацаніць страты прыбытку і кліентаў у рознічным гандлі нехарчовымі таварамі на рынках, у гандлёвых цэнтрах і крамах за сакавік-красавік. Аб страце 100% заявілі 23,2% апытаных, пра страты ў 90% – 40,1% рэспандэнтаў, пра страты 80% – 21,2% удзельнікаў апытання. Аб рабоце ў плюс заявілі толькі 0,1% апытаных ІП.

«Зыходзячы з гэтых лічбаў можна зрабіць выснову, што для амаль 85% прадпрымальнікаў у бліжэйшы стане немагчыма далей ажыццяўляць свой бізнес і яны збанкрутуюць», – лічаць у «Перспектыве».

У арганізацыі прадказваюць хаатычныя з'езды з крам, скасаванне дагавораў, і як вынік – крызіс неплацяжоў у траўні або «так званы эфект даміно, калі ланцужок пачне разрывацца знізу да верху».

»Перспектыва« раней рабіла свае прапановы ўладам для мінімізацыі крызісу для ІП, але да гэтага часу «ўрад на кантакт ня выходзіў і ніякіх запытаў аб стане спраў не запытваў».

яс