Беларусь атрымала ў якасці гуманітарнай дапамогі яшчэ 10,7 тыс. тэстаў для дыягностыкі каранавіруса. У сераду груз быў дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з КНР. Раней з Кітая паступіла партыя «гуманітаркі», у складзе якой было больш за 2 тыс. тэстаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА.
Тэсты для дыягностыкі каранавіруса вельмі важныя для спынення яго распаўсюду. У Беларусі на раніцу 15 красавіка іх было зроблена 76,1 тыс. У апошнія дні атрымліваецца каля 4 тыс. тэстаў за суткі. Колькасць лабараторый павялічаная з 17 да 24.
Як вядома, у Беларусі зарэгістравана 3728 выпадкаў COVID-19, памерлі 36 чалавек. Тэсты для дыягностыкі каранавіруса выпускаюцца і ў Беларусі.
вс