Беларуская Служба

Еўрапейскія палітыкі падтрымалі працэдуру абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі

16.04.2020 11:33
Еўрапейская народная партыя выказала падтрымку правацэнтрысцкай кааліцыі і працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі ў Беларусі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Еўрапейская народная партыя (ЕНП) выказала падтрымку правацэнтрысцкай кааліцыі і працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Руху «За Свабоду».

ЕНП высока цэніць адзінства і супрацоўніцтва, якія Рух «За Свабоду», Аб'яднаная грамадзянская партыя і Беларуская хрысціянская дэмакратыя прадэманстравалі за апошнія некалькі гадоў, адзначыў у адмысловым лісце старшыня партыі Дональд Туск.

Туск зазначыў, што паспяховае завяршэнне працэдуры вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі і моцная падтрымка гэтага кандыдата апазіцыйнымі сіламі на працягу выбарчай кампаніі стане першай вырашальнай перамогай дэмакратыі над рэжымам.

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч лічыць, што для беларускай апазіцыі важная падтрымка ЕНП, і што яна ўдзячная за тое, што лідары ЕС нават у такі неспрыяльны момант у краінах Еўрасаюза знаходзяць час, каб сачыць за падзеямі ў Беларусі.

вс