Беларуская Служба

Беларусь зацікаўленая ў крэдыце ЕБРР да 1 млрд долараў для падтрымкі пацярпелых з-за COVID-19 сектараў

16.04.2020 15:02
Беларускі бок зацікаўлены ў прадастаўленні крэдытных рэсурсаў ЕБРР буйным дзяржаўным банкам.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь зацікаўленая ў крэдыце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры да 1 млрд долараў для крэдытавання найбольш пацярпелых з-за COVID-19 сектараў. Пра гэта ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрыя Крутога з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Беларускі бок зацікаўлены ў прадастаўленні крэдытных рэсурсаў ЕБРР буйным дзяржаўным банкам – Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку, Банку развіцця, – у абʼёме да 1 млрд долараў, у тым ліку для малых і сярэдніх кампаній з найбольш пацярпелых сектараў эканомікі.

Як адзначыў Дзмітрый Круты, усе раней падпісаныя пагадненні з ЕБРР працягваюць рэалізоўвацца. У праектах, дзе ёсць абʼектыўныя цяжкасці ў рэалізацыі, напрыклад, няма магчымасці правесці тэндары або прыцягнуць з-за пандэміі міжнародных кансультантаў (а гэта зʼяўляецца ўмовай усіх крэдытных пагадненняў з ЕБРР), банк не будзе прымяняць штрафныя санкцыі.

Бакі дамовіліся выкарыстоўваць паскораную працэдуру падрыхтоўкі адпаведных рашэнняў і актыўна ўжываць фармат відэаканферэнцыі, дадалі ў прэс-службе.

вс