Беларуская Служба

Каля 100 прадпрыемстваў у Беларусі пераарыентаваліся на выпуск масак

16.04.2020 17:01
Некаторыя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці шыюць запатрабаваную зараз спецвопратку – халаты, бахілы і шапачкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Каля 100 прадпрыемстваў у Беларусі пераарыентаваліся на выпуск масак. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка ў час наведвання СП «ЗАТ «Мілавіца», інфармуе партал naviny.by.

«Каля 27 буйных прадпрыемстваў пераарыентаваліся і займаюцца выпускам медыцынскіх масак, у рамках сумежнай працы ў гэты працэс яшчэ ўцягнута каля 70 невялікіх прыватных прадпрыемстваў», – цытуе Петрышэнку прэс-служба ўрада.

Паводле яго слоў, 14 красавіка ў адрас РУП «Белфармацыя» і УП «Белмедтэхніка» адгружана каля 1 млн масак. «Але патрэба ў людзей – дзесьці 2-3 млн масак, і мы павінны яе задаволіць, асабліва ў такім вялікім горадзе, як Менск. Таму цяпер глядзім, каб усе прадпрыемствы, якія маюць швейныя вытворчасці, актыўна ўключыліся ў пашыў масак», – растлумачыў віцэ-прэмʼер.

Акрамя гэтага, паводле яго слоў, некаторыя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці шыюць запатрабаваную зараз спецвопратку – халаты, бахілы і шапачкі. Сярод іх «Элема», «Камінтэрн», а таксама прадпрыемствы дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Некаторыя арганізацый таксама наладзілі вытворчасць ахоўных экранаў для лекараў.

вс