Беларуская Служба

Лукашэнка ігнаруе рэкамендацыі САЗ

23.04.2020 12:03
САЗ парэкамэндавала Беларусі спыніць масавыя імпрэзы і перайсці на дыстанцыйнае навучанне.
 .
Аляксандр Лукашэнка.EPA/NIKOLAI PETROV / POOL Dostawca: PAP/EPA

Беларускі кіраўнік, абвінаваціў арганізацыю ў адсутнасці любові да краіны.

Беларусь не стане адмахвацца ад рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, але будзе дзейнічаць у адпаведнасці з сітуацыяй. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік сабраў адмысловую нараду з удзелам усяго кіраўніцтва краіны: вышэйшых службоўцаў, губернатараў і памагатых.

- Мы сабраліся з вамі для таго, каб усебакова абмеркаваць пытанні забеспячэння ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы. Перш за ўсё, на злобу дня, сістэмы аховы здароўя і адукацыі. Нам трэба аператыўна прыняць шэраг рашэнняў па тых пытаннях, якія сёння востра паўстаюць перад намі.

У Беларусі выбралі правільную тактыку барацьбы з каранавірусам, дадаў беларускі кіраўнік. Дзейнічаем прафесійна, кропкава, выкарыстоўваючы і кітайскі вопыт, пахваліўся Лукашэнка.

Меры, якія прапанаваны САЗ, павінны быць абавязкова вывучаны, але мы павінны, дзейнічаць зыходзячы з нашага вопыту, падкрэсліў Лукашэнка.

юл