Беларуская Служба

Праваабаронцы асуджаюць правядзення параду 9 траўня

23.04.2020 13:45
Улады Беларусі заявілі, што не разглядаюць магчымасці адмены або пераносу вайсковага параду 9 траўня.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.

Гэта пір падчас чумы, кажуць праваабаронцы.

Паводле апошніх дадзеных, у Беларусі зафіксавана 7 281 выпадкаў захворвання каранавірусам. Негледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне, рэкамендацыі САЗ, беларускія ўлады не збіраюцца пераносіць традыцыйны парад перамогі, які ладзіцца штогод 9 траўня.

З патрабаваннем адмяніць вайсковы парад выступілі жыхары краіны. На сайце «Зручны горад» з’явілася адпаведная петыцыя, пад якой падпісаліся больш за 7 тысяч чалавек. Міністр абароны Віктар Хрэнін адказаў на петыцыю, што парад і рэпетыцыі адмяняць не збіраюцца – гэта частка баявой падрыхтоўкі арміі.

У сваю чаргу старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі лічыць немэтазгодным правядзенне параду ў цяперашніх умовах.

-Вайсковы парад, які Аляксандр Лукашэнка плануе правесці 9-га траўня, нагадвае першамайскія парады 1986 года, на якія сыпаўся «нябачны» радыёактыўны ёд. На самым версе ўлады тады вырашылі не адмяняць гэтыя парады, каб «не сеяць паніку», у выніку, сваім здароўем расплачваліся простыя беларусы. Правядзенне параду на Дзень перамогі-2020 Лукашэнка хоча аплаціць коштам здароўя звычайных беларускіх грамадзянаў.

Кіраўнік гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Андрэй Стрыжак, адзін з каардынатараў кампаніі ByCovid19, распавядае, якія наступствы можа мець правядзенне ваеннага параду па традыцыйнаму сцэнару.

-Калі парад адбудзецца ў тым фармаце, у якім праводзіцца звычайна, то, на жаль, мы можам сутыкнуцца з новай успышкай каранавіруса яшчэ напрыканцы траўня.

юл