Беларуская Служба

Беларусь рыхтуецца да паставак нафты з Польшчы

23.04.2020 15:34
Беларусь устанавіла тарыф на транспарціроўку нафты з Польшчы на Мазырскі НПЗ.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / Oaklizm

Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 14 красавіка 2020 года нумар 29 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў МАРГ, тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральных трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па маршрутным напрамку Адамова Застава – Мазыр – Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод устаноўлены «у мэтах магчымасці ажыццяўлення транспарціроўкі нафты з тэрыторыі Польшчы».

Згодна з пастановай тарыф на прапампоўку ўстаноўлены ў памеры 8,58 беларускіх рублёў за адну тону нафты.

юл