Паводле дадзеных Tut.by, мяркуецца падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады – да канца 2022 года, замена дзеючай «змяшанай» працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную ў памеры 3,3% гадавых, а таксама перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыту з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023 года.
Агульны фінансавы эфект ад рэструктурызацыі запазычанасці Беларусі, паводле ацэнкі расійскага боку, будзе супастаўны з адначасовым дараваннем абавязацельстваў рэспублікі на суму каля 600 мільёнаў долараў. Беларусь і Расія таксама абмяркоўвалі падаўжэнне тэрміну абслугоўванне расійскага крэдыту на будаўніцтва АЭС з 25 да 35 гадоў.
У Мінэнерга, Мінфіне і ўрадзе Беларусі адмовіліся каментаваць дадзеную інфармацыю.
юл