Беларуская Служба

Больш чым ў палове раёнаў Беларусі забаронена наведванне лясоў

24.04.2020 11:17
Забароны дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Берасцейскай, Гомельскай і Гарадзенскай вобласцяў.
.
.PAP/Artur Reszko

У Беларусі, па стане на 24 красавіка, забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 77 раёнах праз высокі клас пажарнай небяспекі. Пра гэта папярэджвае Міністэрства лясной гаспадаркі, перадае  тэлеканал Белсат.

Забароны дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Берасцейскай, Гомельскай і Гарадзенскай вобласцяў.

У Мінскай вобласці лес нельга наведваць у 14 раёнах, а дазволена ў Бярэзінскім, Вілейскім, Капыльскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мядзельскім, Слуцкам.

На Магілёўшчыне забарона дзейнічае ў 9 раёнах: Горацкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Мсціслаўскім, Магілёўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім. У Віцебскай вобласці такіх абмежаванняў няма.

У суседняй Украіне неасцярожнае абыходжанне чалавека з агнём у сельскай мясцовасці і адсутнасць дажджоў прывялі да маштабных пажараў і знішчылі цэлыя населеныя пункты.

эж