Беларуская Служба

У Беларусі сталі на чвэрць менш хадзіць на працу і ездзіць на транспарце

24.04.2020 13:59
Google Maps працягвае публікаваць аналіз паводзін карыстальнікаў падчас пандэміі каранавіруса.
                   . , 23  2020
Вядучы майстар сцэны Беларускага нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Іван Савенкаў трэніруецца ў хатніх умовах у час эпідэміі. Мінск, 23 красавіка 2020 года PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Сэрвіс Google Maps працягвае публікаваць дэталёвы аналіз паводзін карыстальнікаў падчас пандэміі каранавіруса. Новая справаздача (PDF) ёсць і па Беларусі, паведамляе Радыё «Свабода».

Паводле Google, станам на 17 красавіка беларусы, калі параўноўваць са «звычайнымі паводзінамі» да пандэміі каранавіруса, сталі:

на 21% менш хадзіць у рэстараны, кавярні, забаўляльныя цэнтры, музеі, кінатэатры і бібліятэкі;

на 5% больш хадзіць у крамы, на кірмашы і ў аптэкі;

на 3% менш хадзіць у паркі і скверы;

на 26% менш карыстацца грамадскім транспартам;

на 27% менш знаходзіцца на працоўных месцах;

на 10% больш знаходзіцца дома.

вс