Беларуская Служба

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў скараціўся за студзень-люты больш чым на 60%

24.04.2020 16:49
Рэзкае скарачэнне экспартных паставак беларускіх нафтапрадуктаў адбылося з-за значнага зніжэння імпарту нафты.
 .
Здабыча нафты. Ілюстрацыйны здымакptra/pixabay.com/CC0

У студзені-лютым пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў на знешнія рынкі знізіліся на 62,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сведчаць афіцыйныя статдадзеныя. Пра гэта паведамляе партал naviny.by.

Так, за студзень-люты на знешнія рынкі было пастаўлена 736 тыс. 700 тон нафтапрадуктаў (за студзень-люты 2019-га – амаль 2 млн тон).

Рэзкае скарачэнне экспартных паставак беларускіх нафтапрадуктаў адбылося з-за значнага зніжэння імпарту нафты. За студзень-люты гэтага года Беларусь імпартавала 903 тыс. 200 тон нафты, што ў тры разы менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На працягу першых месяцаў года Беларусь і Расія не маглі дамовіцца аб умовах паставак расійскай нафты на беларускія НПЗ. У сакавіку па выніках сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін было заяўлена, што бакі дасягнулі паразуменне.

вс