Камітэт Еўрапейскага парламента па грамадзянскіх свабодах і ўнутраных справах прагаласаваў за ратыфікацыю візавага пагаднення з Беларуссю. Месяцам раней дэпутаты Камітэта па міжнародных справах таксама прагаласавалі «за», паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на канал ОНТ.
Плануецца, што агульнае галасаванне па рэадмісіі і візавым пагадненні з Беларуссю адбудзецца на бліжэйшай пленарнай сесіі, якая, як чакаецца, павінна адбыцца 13-14 траўня. Пасля галасавання дакумент павінен быць падпісаны ў Савеце ЕС.
Пагадненне ўступіць у сілу ў першы дзень другога месяца пасля яго падпісання з абодвух бакоў. А гэта значыць, што не раней за 1 чэрвеня. Пасля таго, як дакумент уступіць у сілу, шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі будуць каштаваць па 35 еўра.
вс