Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змене акцызаў на цыгарэты. Дакумент афіцыйна апублікаваны 25 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Еўрарадыё».
Змены закранулі цыгарэты, якія да гэтага часу знаходзіліся ў другой акцызнай групе. Цяпер яны пераведзеныя ў трэцюю групу з больш высокімі стаўкамі акцыза.
Улічваючы, што для вытворчасці цыгарэт выкарыстоўваецца імпартная сыравіна, цэны на якую залежаць ад курсу нацыянальнай валюты, то ў хуткім часе варта чакаць падаражэння пэўных марак цыгарэт.
вс