Беларуская Служба

У Беларусі прайшоў суботнік у часе эпідэміі

26.04.2020 10:12
Акцыю зладзілі дзяржаўныя органы ды мясцовыя ўлады краіны.
.   .
А. Лукашэнка на суботніку. Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MAKSIM GUCHEK / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Суботнік быў праведзены на працоўных месцах і скіраваны на добр ўпарадкоўванні гісторыка-культурныя каштоўнасцяў, тэрыторыяў населеных пунктаў. Таксама ішлося пра падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезону, паведаміла Белта.

Паводле папярэдніх дадзеных, у суботніку ўзялі ўдзел 2,3 мільёны беларусаў, сабрана каля 8,7 мільёнаў беларускіх рублёў, паведаміў намеснік прэмʼер-міністра Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэмʼер нагадаў, што 50 працэнтаў сабраных грошай застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, месцаў пахаванняў, дзіцячых лагераў. Яшчэ 50 працэнтаў пойдзе на будаўнічыя работы ў Нацыянальным мастацкім музеі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.

Чыноўнік заявіў, што суботнік стаў добрай традыцыяй, якая дазваляе бачыць вынікі сваёй працы, таму людзі актыўна ў ім удзельнічаюць.

Кіраўніцтва краіны таксама далучыўся да суботніка. Прэмʼер-міністр Сяргей Румас разам з віцэ-прэмʼерамі і супрацоўнікамі Апарата Рады Міністраў высадзілі лес у Капыльскім раёне. Аляксандр Лукашэнка садзіў дрэвы на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Прыпяцкі».

Падчас суботніка беларускі кіраўнік распавёў, што ў хуткім часе ў Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе новая Канстытуцыя. «Я так падумаў, што калі прэзідэнцкія выбары, то можам сумясціць пасланне (пашырыць яго, зрабіць больш стратэгічным) з праграмай цяперашняга прэзідэнта. Гэта адна з ідэй. Я нядаўна літаральна прыйшоў да такой ідэі. Можа, яшчэ нешта зʼявіцца», – сказаў ён.

юл