Беларуская Служба

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі з'явіцца новая Канстытуцыя

27.04.2020 11:34
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў новай «пяцігодцы» ў краіне зʼявіцца новая Канстытуцыя.
Лукашэнка на суботніку PAP/EPA/MAKSIM GUCHEK / POOL

«Пытанне Канстытуцыі – яно жа не здымаецца. Тут адназначна можна адказаць, што мы ў новай пяцігодцы хутчэй за ўсё будзем мець новую Канстытуцыю. Ёсць пытанні, на якія ёсць адказы», – сказаў Лукашэнка, якога цытуе дзяржагенства БелТА, паведамляе Інтэрфакс.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт даручыў новаму складу парламента ўключыцца ў працу над праектам новай Канстытуцыі.

«Парламентарыям сёмага склікання трэба будзе падлучыцца да працы над праектамі, якія знаходзяцца ў плоскасці глабальных палітычных рашэнняў. У нас ужо назапасіўся шэраг пытанняў, якія трэба разам вырашаць на ўзроўні Асноўнага закону. Таму, відаць, нам з вамі, новым складам парламента, трэба будзе арганізаваць і далучыцца да працы па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі », – сказаў Лукашэнка ў снежні 2019 года.

На яго думку, «на гэта ёсць запыт у грамадстве».

ав