Беларуская Служба

Беларусь узгадвае народнага мастака Мая Данцыга

27.04.2020 16:08
Галоўнае ўва многіх творах Данцыга – балючае пачуццё трывогі, болю, пакінутасці, непатрэбнасці.
 .     . 1972 .
Май Данцыг. «Мой горад старажытны і малады». 1972 г.Фота: Радыё Свабода

27 красавіка споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, перадае «Радыё Свабода».

Май Данцыг пачынаў у 1950-я са светлых сацрэалістычных карцін, але затым, натхніўшыся мастацтвам Рэната Гутуза, трагічным жывапісам Эль Грэка, творамі нямецкіх экспрэсіяністаў. Пачаў здзіўляць беларускіх гледачоў вялікімі манумэнтальна-жалобнымі (нягледзячы на яркія колеры) палотнамі, прысвечанымі вайне, сучаснаму Мінску, Беларусі.

Галоўнае ўва многіх творах Данцыга – балючае пачуццё трывогі, болю, пакінутасці, непатрэбнасці. Яскравы прыклад гэтаму – яго поўныя болю карціны, створаныя ў брэжнеўскія часы: «Аварыя», «Бяссонніца», «Змрок у горадзе», «На бруку».

эж